Dec 29, 2012 21:26
Цудоўны быў год.
Пачаўся з закаханасьці ў анаго добрага чалавека. І гэтая закаханасьць дапамагла пазбыцца прывязанасьці да мінулага. Адарваць нарэшце яго ад сябе. І гэта цудоўна, за гэта шчыра ўдзячная таму чалавеку, хоць ён і ня ведае. :)
Новыя знаёмствы, новыя сябры-прыяцелі...
У сакавіку адзначыла гадавіну вэганства. А ў лістападзе вярнулася на овалактавэгетарыянства. Бо зуб разваліўся. :( І цяпер затое кушаю пірозіва-марозіва, торцікі ды кукеркі! :)
Зьяўляецца новае каханьне, і менавіта яно зараз дае сіл жыць і трываць.
У канцы красавіку-пачатку траўня - вандроўка ў Вільню. Канцэрт Крамбамбулі. Мора!
У гэтым годзе скончыла ўнівэрсітэт. Даволі пасьпяхова, хоць магло быць і лепей, калі б ня трэці курс. А ў прынцыпе, якая розьніца? Так жа сама б мазгі разьмешвала ў рондалі. :) Тааак, праца ў мяне "цудоўная". Яшчэ год і сем месяцаў...
У гэтым годзе закінула сваю практыку, зьвязаную са снамі. Бы перагарэла.
У гэтым годзе былі гуканьне вясны ў Вязынцы, Цукеркавы фэст у Івянцы, Купальле ў Вязынцы, Бярэсьце, Марс і Юпіцер, Мір, Нясьвіж, Наваградак, пясчаныя кар'еры, Нарач, Заслаўе, Ракаў, Смалявічы, Дзяржынск.
У гэтым годзе я ў тэатры ажно чатыры разы была (і яшчэ на Жывым слове ў БДПУ двойчы)! Тааак, мала, але не памятаю, калі да гэтуль наведвала тэатр у апошні раз. Можа, курсе на 2-ім.
Вось так - ахфігенны год!
Толькі зараз цяжка. Сіл няма ні на што. Ад працы проста ванітуе. І ня ведаю, што з НГ будзе.
Ды яшчэ мінулае нагадвае пра сябе то рэдкімі "лайкамі" ў кантакце, то смс-камі ці тэлефанаваньнямі, на якія я не адказваю. І пляма на руцэ ад ягонага ўкуса за год не прайшла.
каханьне,
вынікі,
работа,
мінулае,
вучоба,
вандроўка,
жыцьцё