Ныцьцё

Nov 12, 2012 18:49

Мне тут сёньня сказалі, што зіма яшчэ не пачалася.
Зіма яшчэ не пачалася.
Зіма яшчэ не... А я ўжо не магу бяз сонейка і цяпла. Прачынаюся - цёмна, выходжу з працы - пачынае зьмяркацца. Вечар дома - за вакном цёмна. Як там сёньня было ў кантакціку: вось і дакажыце, што ў нас не палярная ноч!
Пастаянна ў галаве думкі пра бяссэнсоўнасьць існаваньня. Пастаянная незадаволенасьць жыцьцём.
Недасыпаньне.
Адзінае суцэльна неда-: недажыцьцё недачалавека.

дэпрэсія

Previous post Next post
Up