Недзе ў сярэдзіне тыдня мне падалося, што працаваць ня так ужо і цяжка й страшна. Падалося, сапраўды. У пятніцу, як на маім працоўным стале зьявіўся стос дасье, якія трэба выпраўляць, мне захацелася забіць сябе аб сьцену.
У суботу, прачнуўшыся пасярод ночы, я ледзьве не паднялася на працу зьбірацца. Якім шчасьцем было ўсьвядомець, што гэта нарэшце выходны.