Жыццё стала такім насычаным, што няма калі напісаць сюды. :)
28-га чэрвеня быў Выпускны. Свята амаль цалкам спадабалася. Мімы, бітбоксер, бубначы, танцавальны калектыў з хлопчыкаў, фаерферк, ліхтарыкі, саксафаніст, фокуснік, кальян, стрыптыз, жывая музыка - гэтым нас цешылі. З мінусаў: ежы было мала ды музыка падчас дыскатэкі так сабе. А сыходзячы я захапіла з сабой пачатую бутэльку гарэлкі. :)
29-га я запрасіла сяброў, мы зрабілі піццу і распілі трафейную бутэлечку за мой дыплом.
30-га мы з Ромкай рванулі ў Бярэсце на фестываль, прысвечаный 30-годдзю аднайменнага музея. Выехалі недзе а восьмай, а 9-ай недзе былі на шашы, амаль не стаялі, змянілі 3 машыны, і а палове на 13-ую былі ў Бярэсці, у музейным комплексе. Папоўзалі там і пайшлі ў музей чыгуначнай тэхнікі. Там пералазілі па ўсіх адчыненых паравозіках. Паглядзелі, пафоткаліся і пайшлі шукаць краму падсілкавацца. Пасля вярнуліся на свята, не спадабалася. Наведалі сам музей, паглядзелі на раскоп ХІІІ ст. Музей файны, вельмі цікава. Сышлі і пайшлі на шпацыр па цэнтры гораду. Шлях дадому выдаўся такі ж паспяховы: 3 машыны, 4 гадзіны - і мы ў Сухарава.
Фотачкі.1 ліпеня нарэшце паехалі купацца ў Дразды.
2 ліпеня патанчылі на пешаходнай К. Маркса, там Капэля НаТаку грала, і зноўку купацца ў Дразды.
А сёння паедзем фоткацца з мамантамі. :)
А яшчэ я цяпер адмін суполкі ВБМ.