Сьнілася ну проста мая сітуацыя з дыплёмам. Я з Настай на нейкім пяцідзённым мерапрыемстве. Бы адукацыйным. Па сутнасьці ж першы дзень я нічога не раблю, толькі гуляю, цешуся, адпачываю. На другі толькі узгадваю, што ёсьць нейкая праграма, нейкія заданьні на кожны дзень, якія трэба рабіць, выконваць. І нарэшце я іду за дзёньнікам на гэтае мерапрыемства. На мяне ругаюцца, што не адразу забіраю, хоць там у яго ў руках тры, разам з маім - не я адна такая. А дзядзька, дарэчы, на замдэкана нашага падобны, на А. А. І я яшчэ думаю, што за першы дзень прыйдзецца ўсё адпрацаваць.
А яшчэ сьнілася вада ў кантэксце гэтага. Там вадаём нейкі, пруд. Можна купацца. І я прыгаю ў ваду, менавіта прыгаю, павольна апускаюся да дна, адчуваю яго нагамі - роўнае, земляное. Адчыняю вочы, але вада брудная, мутная, навакол толькі шэрасьць і больш нічога не бачна. Я адталківаюся нагамі і падымаюся на паверхню. І аніякага страха і нават думкі, што ўвогуле я плаваць і ня ўмею.
А яшчэ, а яшчэ я захажу ў краму з Настай, але разумею, што наўрад ці што знайду для сябе. І яшчэ склад прадуктаў не магу пачытаць, бо ён на невядомай мне мове. Мы нібы недзе ў замежжы. Наста раіць запыцацца ў прадаўца, можа, ён падкажа штосьці па вегану. А за прылаўкам стаіць
vboo. Ён дастае і ставіць перад мною пакуначак соевага малака, недзе на 250 мл, хаць і напісана на ім чамусьці 1 л. Я шалёна шчасьлівая, думаю, што я ж як раз з заплечнікам, і таму прашу яшчэ 2.
Зь першай і трэцяй часткамі ўсё зразумела. З дыплёмам як раз такая сітуацыя, што трэба тэрмінова рабіць. А
vboo прысьніўся таму, што ўчора "запісаўся" на атрыманьне падарунка. А вось вада...
Па Юнгу, вада - гэта падсьвядомае. То як гэта разумець? Я не баюся ныраць і нават не памятаю, што плаваць ня ўмею, я ўстойліва стаю на дне - я ў адноснай гармоніі з падсьвядомым, не баюся яго, стараюся да яго прыслухоўвацца? Вакол усё шэрае, але не страшна, не цёмна, нейкая крыніца сьвятла ёсьць - я намагаюся спасьцігнуць сябе, але пакуль не магу? Я так яскрава памятаю кожнае адчуваньне: як я сьмела ныраю і не разумею, чаму да мяне ніхто не далучаецца, прыемную прахалоду вады, халодную зямлю дна пад нагамі, гэтую шэрасьць і мутнасьць, якія я бачыла, нейкае сьвятло, як я затрымлівала дыханьне, як я вынырвала і ўдыхала, як набірала поўнгыя грудзі паветра перад пагружэньнем... Можа, я няправільна ўсё гэта разумею, але ня можа гэта быць проста так...