Сны

May 11, 2012 09:17

Сёньня ў сон прыйшла ўсьвядомленасьць разам зь хаўрусам людзей з БЧБ-сымболікай. Але я яе не ўтрымала, усьвядомленасьць. :(

Апошнім часам сні цікавыя і яскравыя, і дурныя. Запісваць бы, але я лянуюся. То я да viasna ў госьці зьбіраюся і цягам двух сутак (!) спазьняюся на аўтобусы, то сёньня я недзе з аднаклясніцай і пасьцілу купляю, і пры гэтым добра разумею. што я яе ня ем.

сон, lucid dreaming

Previous post Next post
Up