Напярэдадні

Apr 03, 2012 22:34

Сяджу чакаю дня народзінаў, каб сочыва - падарунак ад бабулі - адчыніць. Раптам - тэмпература. Блін. Адчыню зараз, да гарбаткі. Але ўрачыстасьць моманта зьнікае.
Калі пісаць "і" некалькі разоў запар, напрыклад, "Бліііін", то атрымліваецца падобна на плот. :)
Ну, і, там, час падвесьці вынікі. Хай будзе сумбурна і непасьлядоўна, што ўзгадаецца. Чым адметны год жыцьця.
Файны быў год. Файныя былі апошнія месяцы году. Свабода. :)
З'ездзіла яшчэ раз у Мір. Упершыню ночыла ў намёце.
А летам былі Басы. І сам факт, што нарэшце вырвалася кудысьці.
Наведала Заслаўе і проста закахалася ў яго.
Пачала хадзіць да псыхоляга і знайшла ў гэтай жанчыне добрага суразмоўцу.
Пачытала нешта зь Юнга. Даўно ж зьбіралася.
Адзначыла гадавіну вэганства.
Знайшла новых сяброў, адкрыла для сябе новыя месцы, наведала шмат цікавых мерапрыемстваў, пачала на танцы хадзіць.
А яшчэ я нарэшце размаўляю па-беларуску!
Але самае галоўнае - сябры, людзі, якія былі побач: сястра, Наста і viasna.
Былі й негатыўныя моманты, але забудземся. 

вынікі, здароўе, сьвята

Previous post Next post
Up