Дзень Волі

Mar 27, 2012 12:55

Думала, дачакаюся якіх фотачак і нагла пасьцягваю іх з Укантакціка. Але не дачакалася.

Падзея пад кодавай назвай "Дзень Волі на волі".
Сьвяткаваньне Дня Волі на прыродзе ў атачэньні сяброў ды аднадумцаў.
У праграме шашлыкі, чыстае паветра, музыка ды сьпевы, прагляд тэматычных фільмаў і сяброўскія размовы.
Вось так яно й было.
Хлопцы рабілі шашлыкі на прыступках ля вэранды, хаваючыся ад дажджу, граду ды сьнегу. Дзяўчаты адварылі бульбу, нарэзалі гародніну, нарабылі бутэрбродаў - стол ламіўся ад страваў! Пад'елі, паглядзелі фільм пра БНР, пагулялі ў Капялюш. Крыху сьпявалі. Зварылі безалкагольны глінтвэйн - даволі смачна, мне спадабалася. Як раз хацела пакаштаваць. Але кульмінацыяй сьвята канешне было ўрачыстае падпісаньне Устаўной Граматы, якая абвяшчала незалежнасьць БНР. :)


Дарэчы, сьцягі нас акалялі з усіх бакоў: яны віселі звонку, у кухні ды ў пакоі. А яшчэ маленечкі на елке.
Дзякуй Вечарынам беларускай мовы за новых сяброў!

ВБМ, сябры, сьвята, новае

Previous post Next post
Up