"Сацыялістычнае сьвята жанчын" (с)

Mar 12, 2012 15:11

Мінулае сьвята "8 сакавіка" было лепшым у жыцьці! :)
Спачатку вельмі цёплыя сямейныя пасядзелкі ў бабулі. І так прыемна, уся сям'я мной ганарылася - я размаўляла па-беларуску. "Как хорошо, что у нас есть хоть один настоящий беларус!" Люблю сваю сям'ю.
А пасьля... Наста, мая даражэнькая Наста, яна выратавала гэты дзень і мяне. Бо зранку быў адзіны непрыемны момант, непрыемная размова, якая вельмі сапсавала настрой. А Наста мяне супакоіла, падтрымала, разьвесяліла. Мы міла пасядзелі ў кавярні за дзявоцкімі размовамі. Пасьля паехалі сфатаграфаваліся пад апошнія песьні Піта Паўлава праз сьцяну ў калідоры ГД "Гарызонт". І запілі гэты файны дзень смачным-смачным зьбітнем. 

беларуская мова, людзі вакол мяне, сьвята, сям'я

Previous post Next post
Up