Вакацыі

Feb 09, 2012 12:12

Учора езьдзіла да бабулі. Самая цудоўная бабуля ў Сьвеце! Накарміла веганскімі прысмакамі, як заўсёды, укараціла джынсы, дала бутэльку ільнянога алею і яшчэ грошай.
Заадно павыбірала зь яе запасаў гузікаў ды замяніла на паліто. І паліто зайграла новымі фарбамі, а, дакладней, трыма рознымі адценьнямі барвовага колеру (бо гузікі трох розных відаў). А што, так значна лепей, чым ужо пацёртыя серабрыстыя, якіх яшчэ й жорстка нехапае.

Увогуле вакацыі праходзяць цудоўна. Ледзь не кожны дзень удаецца куды-небудзь выбрацца ці зь кім-небудзь пабачыцца, дома сядзела толькі дзень ці два.

добры настрой, адпачынак, veg(etari)an, маленькая радасць сабе, сям'я

Previous post Next post
Up