Вечаровае

Dec 19, 2011 00:46

Кожны вечар я ненавіджу гэты Свет усімі фібрамі душы.
Ненавіджу вучобу і звязанныя з ёй павіннасці і абавязкі.
Ненавіджу людзей, а яшчэ болей іх адсутнасць.
І канешне ненавіджу сябе. За сваю слабасць, за ляноту, за безадказнасць і легкадумнасць.

Калі-небудзь да ранка ці ранкам гэта праходзіць. Асабліва, калі ранак сонечны, калі ёсць час паваляцца з кнігай і кубкам кавы.
А калі-небудзь не. Калі прачынаюся не выспаўшыся, калі трэба шмат паспець, калі лішняй ні адной хвілінкі.

Час ад часу здаецца, што яшчэ крыху - і я больш не змагу. Нічога.

слабасьці, вучоба, думкі ўслых

Previous post Next post
Up