Стома

Nov 15, 2011 23:20

Нешта поздна кладуся і рана ўстаю. У выніку сіл няма ні на што.
Трэба рабіць курсачы. Курсачы!!! 
Нешта я ўсё пачынаю і кідаю.
Гэта тычыцца і заняткаў, і зацікаўленасцяў.
Гэтак з усім, акрамя сноў. Сны - адзінае, што ўжо даволі доўга цікавіць мяне. Але пра гэта як-небудзь потым.

Сёння паглядзела "Ешь. Молись. Люби." Цудоўны фільм. А думала, што будзе звычайная меладрамка. А хоць і меладрамка, але не звычайная. Добра паказаны (ледзь не прарэклямаваны) духоўныя каштоўнасці і традыцыі Індыі. Так добра, што адразу пасля прагляду дастала з паліцы Шрімад Бхагаватам 1.1. Але прачытала толькі ўступ ад аўтара. Калі небудзь трэба будзе аднайменную з фільмам кнігу пачытаць. А пакуль цытаткі з фільма:

Мы хотим, чтобы всё оставалось, как было.Мы миримся с болью, потому что боимся перемен, боимся, что всё рассыпется.

Может, это не моя жизнь хаотична, это сам Мир таков? И главная ловушка - привязаться к чему-либо в нём?

Развалины - дар. Руины - путь к преображению.

Мы всегда должны быть готовы к бесконечным волнам перемен.

Мы оба заслуживаем лучшей участи, чем оставаться вместе только из страха саморазрушения.

Женщине труднее осознать, что она имеет право на выбор. Это требует большой смелости.

Зал для медитаций - внутри.

Учитесь выбирать свои мысли как выбираете в шкафу одежду каждый день.

Эта боль не вечна. Всё проходит.

Потеря равновесия от счастья есть важная часть равновесия Жизни

А зараз я пайду запару гарбаткі і можа пачытаю што-небудзь. Напрыклад, нядаўні дарунак - кнігу "Все о сновидениях". 
Дарэчы, я нешта зашмат чаго адначасова чытаю. Гэта і Юнг, і Манро, і з учорашняга Сабіна Шпільрэйн, і з сённяшняга Шрімад Бхагаватам, і даўно-даўно ляжыць кніжыца пра будызм, прачытаная на 3/4, і проста даўно пачаты "Чай из трилистника". Ах, ну калі ўжо ўзгадваць усё, дык трэба яшчэ калісьці пачатую Біблію адзначыць у гэтым спісе. Дзе ж знайсці на ўсё час і сілы?

вучоба, гармонія, цытаты, дэпрэсія, сон, думкі ўслых, кнігі, будызм, кіно, жыцьцё, jung

Previous post Next post
Up