Oct 09, 2011 03:00
Эмпірычна высветліла, што станцыя метро Першамайская зачыняецца ўжо каля першай гадзіны ночы. Пашла пешшу дадому праз наш чацвёрты інтэрнат на Беларускай. Пашчасціла вельмі: недзе паміж Мяснікова і Галантарэйнай мяне падабралі добрыя дзядзечкі на тралейбусе, які наіроўвался ў парк на Захад. Але ж я ім прынесла ўдачу: усе светлафоры былі зялёныя, пакуль ехалі.
- Что-то сегодня светофоры неправильно работают, вчера на всех стояли.
- Девушка счастливая. Это все она - светофоры нам зажигает!
Тралейбус давёз мяне да Каменнай горкі. Адтуль ужо да канца пешшу звыклым маршрутам.
Люблю начны горад. Можна смела падпяваць плэйеру, не баючыся шакіраваць каго-небудзь поўнай адсутнасцю музычнага слуха.
Але ж халодна. Ды і на абцасах такія прагулкі складана рабіць, калі ўжо на гэтых абцасах адкрочыла ўвесь дзень.
Я ненавіджу цябе, Лёша.
гамон!,
все мужики - козлы!,
дарога,
людзі вакол мяне