Учора, то бок 10 сьнежня, у літаратурным музэі на Багдановіча, 13 ладзілі імпрэзу, прысьвечаную плёну працы вялікае колькасьці прыхільнікаў беларускае мовы - выданьню кружэлкі мэтадычных і дапаможных матэрыялаў для выхаваньня нашых дзетак беларусамі. Як трапна падкрэсьліў В.Вячорка, пакуль існуюць такія людзі, якія прысутнічалі на імпрэзе, якія падрыхтавалі матэрыялы й зрабілі гэтую кружэлку, пакуль гадуюцца дзеці па-беларуску, нашая мова жыве, развіваецца й мае будучыню. Дзякуй Богу! Бог нам раіць!
Імпрэза адбылася ў надзвычай цёплым прыемным настроі. У залі сабраліся сапраўдныя аднадумцы, хоць некаторыя адно аднаго бачылі ўпершыню й пазнаёміліся менавіта на імпрэзе. Мы зрабілі даволі здымкаў, а таксама запісалі некалькі цікавых момантаў на відэа. На жаль, нешта здарылася з гукам, таму запісы, так-бы мовіць, атрымаліся няпаўнавартыя :(. Але здымкі даволi поўна адлюстроўваюць зьмест падзеі :). Асобная падзяка Вользе, якая ўключыла мае працы (перакладзеныя дыяфільмы) у матэрыялы й запрасіла на імпрэзу :)).
Фотасправаздача: