трасца ім у зубы!

Dec 14, 2010 12:29

Ужо колькі тыдняў займаюся мэдычнай даведкай да кіроўчага пасьведчаньня - столькі часу, бо так атрымліваецца. Але ўчорашняе наведваньне паліклінікі мяне падкасіла: дзьве с паловай гадзіны чакала сваёй чаргі, каб атрымаць вынятак з карткі. Калі зразумела маруднасьць працэсу й колькасьць асобаў наперадзе, пачала рабіць іншыя справы - сплаціла за даведку, прайшла аглядчы габінэт, усе пячаткі зацьвердзіла галоўнай пячаткай установы...

У паліклініцы студнэча шчэ тая; пакуль бегала па ўсіх паверхах, змакрэла, адусюль у габінэты трэба заходзіць, натуральна, бяз кажушка, тут мяне й папрадзьмувала. Вось так - прыйдзеш у паліклінуку здаровая, а ўвечары ўжо хварэцьмеш у хаце. Сёньня во жыву водле раскладу глытаньня пігулкаў ды прамываньняў горла...

настрой

Previous post Next post
Up