Aug 11, 2010 16:22
Сёньня ўбачыла помнік: каменны крыж, а пад ім разгорнутая каменная кніга, на бачыне якой - здымак памерлага, ягонае імя, эпітафія... Жыцьцё - аграменная кніга, а кожны з нас - ейная бачына.
Так цікава назіраць за людзьмі! Убачыла, што людзі аднае нацыі маюць нешта агульная паміж сабой ня толькі ў манэрах і гаворцы, але й ў хадзе. А ўчора ў краме сустрэла чэшку, азадак якой быў падобны да азадку кабылы - адразу прыгадала М.Кундэру. Чытала нейкі ягоны раман і ніяк не магла ўявіць, як кабета можа быць постацьцю падобная да кабылы - вось і дапяла :)). Кабета гэтая была крыху таўсматая, сталая, ейны азадак быў абцягнуты танюткімі белымі нагавіцамі й неяк задзіраўся гару, асабліва падчас руху, падумала, што бракуе толькі хвост па-над галамі :))).
Что толькі не падзе на думку, калі горача...
цікавосткі жыцьця