Аёй, гэтае абуджэньне!

Mar 08, 2010 14:52

Зладкуй свой нутраны гадзіньнік

Кожны мае свой нутраны гадзіньнік, хіба што нечы добра зладкаваны й працуе беззаганна, а нечы - функцыянуе зусім ня лепшым чынам. Шмат людзей маюць праблему з абуджэньнем, аднак крыху дысцыпліны й практыкаваньняў дапамогуць яе разьвязаць.

Гэны гадзіньнік, натуральна, месьціцца ў глуздах, і на яго ўплываюць узрушнікі, а таксама парадак сну (час засынаньня й час абуджэньня). Хоць людзі хутчэй давяраюцца будзьцы ці матуліным нагадваньням пра школу, але мець спраўны нутраны гадзіньнік нашмат лепш, бо мецьмеш магчымасьць пазьбегнуць нясьцерпнага гуку будзькі ці матуліных нагадваньняў, якія гучаць ужо невядома колькі кроцяў, назаляючы паведамленьнем пра спазьненьне ў школу.

Трымайся гэтых чатырох крокаў, і твой нутраны гадзіньнік працавацьмець беззаганна.

1. КРОК - дастатковая колькасьць сна

Гэта звычайна найцяжэйшы крок карэктаваньня нутранога гадзіньніка. Падлеткі маюць патрэбу прыблізна ў 9 гадзінаў сна, якія забясьпечваюць нармалёвае функцыяваньне праз увесь дзень і энэргію да ажыцьцяўленьня звычайных плянаў.

Таксама добра класьціся спаць штокроць у аднолькавы час - гэткім чынам ты паведамляеш собскаму нутраному гадзіньніку час сна, а потым і час абуджэньня, каб ён лягчэй прыстасаваўся да працы дакладна ў вызначыны час.

Май на ўвазе, людзі звычайна прымяншаюць карысьць сна. Даўна, калі яшчэ ня мелі электрычнасьць і кіраваліся парадкам прыроды, людзі звычайна спалі 10 гадзінаў.

2. КРОК - зрабі пакой цалкава цёмны

Хоць шмат хто ўпадабаў засынаць перад відарысам тэлевізыі ці нават кампутара, адмыслоўцы перасьцерагаюць, што гэта ня ёсьць здаровая звычка. Таксама раяць не дапушчаць, каб сьвятло ліхтароў з вуліцы трапляла акурат на ложак. Таму зашморгні фіранкі ці раскруці мату й ствары ў пакоі цемру. Дасьледваньні сьведчаць, што цалкавая цемра дапамагае лягчэй зладкаваць нутраны гадзіньнік кожнай асобы ўжо падчас сну, бо ў гэткіх умовах цела ўтварае ўзрушнік мэлятанін, які вядомы выключнай якасьцю спрыяць добраму сну, які ўзмацняе здароўе.

3. КРОК - візуялізуй час абуджэньня

Падрыхтуй глузды да часу, у які жадаеш абудзіцца. Да гэтага вельмі прыдатная візуяляваньне: напрыклад, уяві гадзіньнік, які паказвае пэўны час, калі ты хочаш абудзіцца; таксама можна ўявіць, нібы цябе нехта кліча ў дакладна вызначаны час; таксама нешта кшталтам.

Дасьледваньні ў нямецкім унівэрсытэце Любэк паказалі: калі штодня абуджаемся ў аднолькавы час, тады ўжо за гадзіну таго вызначанага часу абуджэньня цела пачынае ўтвараць узрушнік стрэсу. Такім чынам яно рыхтуецца да “стрэсу” абуджэньня.

Выснова: цела мае собскія магчымасьці, толькі неабходна яго накіраваць адпаведным чынам паводзіцца ў час, які табе пасуе.

4. КРОК - сьвятло адразу па абуджэньні

Што толькі абудзіўся, стань у сьветлае мейсца - гэта можа быць акно - рассунь фіранкі ці скруці мату, а пакуль ты ў цьмяным зімовым ранку, табе можа дапамагчы й штучнае сьвятло, таму папросту запалі яго ў пакоі. Іншымі словамі, калі цела трапляе ў сьвятло, вырабляецца ўзрушнік, які ператварае пратэіны на энэргію.

Натуральна, да зладкаваньня нутранога гадзіньніка неабходны практыкаваньні, але, калі іх аднакроць перапыніш, шчыравацьмеш яшчэ доўга.

Пераклад з харвацкае: maryna_kvietka.

пераклады

Previous post Next post
Up