Можна сказаць, учора пакрысе нарадзілася ў сёньня, бо леглі толькі а пятай раніцы. То бок сёньня 21. лютага, якое было ім амаль і ўчора. А ўсё з-за рознай фігні, якую пачнеш глядзець, а потым мяркуеш - і што гэта было?
Карацей, паглядзелі мы лухту, “Переполох в Гімалаях” завецца. А потым Дзяніс кажа: “Пойду па сушы. Вернуся праз паўгадзіны”. Але
(
Read more... )
Reply
Вашая вышыванка - супер! Наогул, гэта такая захапляльная рэч, столькі пачуцьцяў прыгожых нараджае прыгажосьць, надзея ўбачыць плён сваёй працы, парадаваць родных! Зычу вам хутчэй задаволіць прагу вышываць ;). Я вось зараз таксама мяркую, за што-б узяцца ;)
Reply
а што да вышыванак, то я крыху лянівая - мне прасьцей набыць які галандскі набор (там і канва прыстойнешая - некаторыя лічаць і больш складанай), чым падбіраць самой дзесяткі колераў. мне гэта падаецца нечым малавыконваемым у нашых умовах)
Reply
Я раней шмат вязала пруткамі. Але зараз нешта не магу - вельмі стамляюся. Так і ляжыць недавязаны швэдар.
Затое паспрабавала сябе ў вышываньні. Спадабалася. Я нават і не ўяўляла, што гэта так цікава! Здалося, вышываньне больш супакойвае нэрвы. Да таго-ж неяк пачала спакайней ставіцца да нейкіх складаных справаў.
Я таксама лічы больш зручным набыць набор. Гэта быў кінскі (кітайскі) набор. Праўда, па адсутнасьці досьведу, я пачала вышываць спачатку ў 4 ніткі, а потым - у 3. А трэба было - ў 2! Такім чынам, давялося папабегаць, каб падабраць адпаведныя адценьні, бо некаторыя ніткі хутка скончыліся.
Ведаю, мае ў Менску 2 крамы, дзе прадаюцца наборы з Турэччыны. А вы галяндзкія дзе набываеце?
Reply
галяндскія наборы ёсьць шмат дзе.. у тым самым імпульсе на 3 паверсе, напрыклад, на кніжнай выставе і ў падземным горадзе на партызанскай. зараз як не выбіраю нічога, то адпаведна і на выбар не зьвяртаю ўвагі, каб душу не вярэдзіць.
наконт колькасьці нітак - у інструкцыях павінны пазначаць, у колькі нітак трэба вышываць. і ў галяндскіх наборах часта для стварэньня роўных эфетаў (празрыстасьці, насычанасьці ці яшчэ чаго) мецамі адным і тым жа колерам трэба вышываць рознай колькасьцю нітак.
Reply
У маім наборы такая інструкцыя была, што нічога зразумець толкам не магчыма. На пакунку былі пазначаныя мовы: расейская, кінская, ангельская. А насамрэч - кінская й ангельская. А тая ангельская - пераклад з кінскай, таму зразумець нічога не атрымалася. Толькі потым у краме даведалася, што такія наборы вышываюцца у 2 ніткі. Я ўжо пазьней зразумела пра залежнасьць колькасьці нітак і насычанасьці колеру. Але як на першую спробу, дык няблага атрымалася.
Reply
Гэтая, якую я абрала, таксама нязвычайная. Напэўна, слова "казачная" падыходзіць, каб ахарактэрызаваць. Мне падабаюцца менавіта асаблівыя малюнкі. Сапраўды, было-б цікава вышыць нешта з галяндзкага...
Reply
Reply
Наконт замовы - цудоўнае выйсьце :). Я з прыемнасьцю ўзялася-б зноўку за вышываньне! Але спачатку хачу паглядзець, што з Турэччыны прывезьлі - нешта на "цёплую" экзотыку пацягнула ;))
Reply
я тут крыху пагугліла, набрыла дзе-нідзе на малюнкі тое фірмы (Lanarte) http://www.rto-mos.ru/index.php?categoryID=4169&show_all=yes - але гэта лічыце што кропля ў моры.. і знайшла нават адну са сваіх колішніх вышыванак - http://www.rto-mos.ru/index.php?productID=71631 :)
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
тут мой суджанец пабачыў вашую вышыванку (якая з гілямі), сказаў, таксама хоча, каб мы такую мелі ;).
маеце добры густ :).
Reply
а вы абавязкова дзяліцеся - мо гэта і мяне падштурхне нарэшце што выбраць і узяцца за працу :) во, нашла яшчэ адну з нашае калекцыі http://www.lanarte.com/gfx/designs/FULL_120/34261_120.jpg :)
Reply
Leave a comment