Feb 03, 2013 15:10
Да сайту lurkmore.to стаўлюся прыкладна як да слоўнікаў Станкеівча і Байкова-Некрашэвіча. На кадыфікацыю не цягне, але абавязкова трэба зірнуць, што пішуць.
І вось сёньня беспасьпяхова шукала на гэтым гераічным рэсурсе артыкулы "Кідалт" або хоць бы "Сындром Пітэра Пэна".
То бок, "авуляшкі" і "тупая пізда" там раскатаныя от і до, а вось пра сябе любімых... Па маіх назіраньнях, луркмор ствараюць таварышы менавіта з такімі дыягназамі.
Хачу падкрэсьліць што гэты пост поўны сымпатыі і спачуваньня да парталу, але ж...
Глядзіце тэг.
не магу маўчаць