ДЭКУПАЖ: ПЕРАД ТВАРАМ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАГА ВЫБАРУ

Nov 23, 2012 11:22

Праблемаў у мяне за год не паменела. Але чароўным вобразам змяніліся прыярытэты і стаўленне да праблемаў.

Так, сёньня найбольш турбуе праблема выбару:

гжэль ці ўсё-ткі праванс?

Сумнеўная сумесь акрыл-путцу з клеем ПВА пакрысе кладзецца на аснову, слаі засыхаюць, і я разумею, што ў вніку давядзецца нешта выбіраць.

Праванс больш адпавядае па тоне сурвэтак кухні.

На заводзе Гжэль працавала жанчына, якой з самага пачатку належаў буфэт. Да таго ж, на купленых у Вільні сурвэтках - караблікі, а дзед К., як вядома ўсім слухачам песьні пра Порт-Артур, быў марскім афіцэрам.

Калі б перада мной стаяў выбар - гжэль або хахлама, я б магла сказаць, што ў мяне няма выбару. Гжэль - гэта, канешне, нешта містычна-іншароднае  для Расіі.

Схіляючыся да правансу, я супакойваю сябе тым, што ў маім жыцьці яшчэ будзе буфет, які я забацаю пад гжэль. Але потым пераймаюся: а раптам ня будзе? У сэнсе, буфет ёсьць - нават калі да бабулінага ў Пальмінцы не дабяруся, хто-небудзь мне свой з дачы абавязкова аддасьць, але дзе той час, палі непаханыя  - і ўвогуле, я алергік.

Карацей, шпатлёўка сохне, з дня на дзень трэба будзе ляпіць.

Гжэль або праванс?

саздаць уют

Previous post Next post
Up