Вазьміце ў рукі карандаш, мы пачынаем дэкупаж. Апошімі днямі я шмат чытала пра гэтую тэхніку ў гугле і цяпер гатовая гаварыць.
Дэкупаж - гэта як інтэрнэт: зло ў руках злодзея. Яшчэ яго можна параўнаць з плястычнай апэрацыяй: некаторым людзям сапраўды паляпшае жыцьцё і самаацэнтку, але збольшага - блаж пацыентаў. Трагізм дэкупажу ў тым, што гэтай тэхнікай за выходныя можна заябошыць любую паверхню. Увогуле любую. І вось гугл выявіў натоўпы зацятых майстроў (пераважна, майстрых), дэкупіруюшчых усё, што рухаецца. Will it blend? - так называецца сайт, дзе яго падпісанты дзеляцца досьведам размолу ў блэндэры самых розных прадметаў - ад лялькі да цэглы. Пасьля байдарачнага паходу ўжо ня можаш нармальна глядзець на рэчкі, раўчукі і іншыя лужыны - ацэньваеш, ці пройдзе тут байда. Зацяты дэкупатар глядзіць на аб'екты з пазыцыі, ці можна іх дэкупаваць.
Як сьведчыць сеціва, часам гэта мае сумныя наступствы.
Мяне найперш цікавіла мэбля, і таму я задала адпаведнае пытаньне яндэксу. зацаніце самі, набраўшы "декупаж мебели". Здаецца, некаторыя майстры сьвята перакананыя, што іншыя ўзоры, апроч ружачак, на мэблю наклейваць забаронена. Але ружачкі - палова бяды. Бяда ў тым, што часам ад рук дэкупатараў-самародкаў церпяць сапраўды выдатныя старыя прадметы.
Адна справа, калі савецкая дсп-шафка з Дому мэблі развальваецца - і гаспадыня яе расквечвае. Іншае, калі адбываецца такое:
Вакол мяне ў розных родных дамах вельмі шмат мэблі, як зьлева. Я не кажу, што такой мэблі нельга рэстаўраваць, але, мне чамусьці здаецца што яе ня варта "рэстаўраваць" так. Мне падабаюцца колеры пераробкі самі па сабе, але душа пратэстуе супроць замазанай фактуры дрэва. Асабліва скрушна, што аўтарка выбрала такі колер, бо ён "у трэндзе ў сусьветных дэкаратараў мэблі". Аёй-аёй!
Гэтыя фоткі бяруцца ад таго, што майстрыхі радасна выкладаюць у сеціва свае "майстар-класы" (новаму там навучыцца немагчыма, наадварот - часам вельмі непадрабязна і з хібамі ўсё апісваецца, але затое можна пафтыкаць на чарговую порцыю ружачак). Самы часты штамп у гэтых майстар-клясах - "даць вешчы новую жызьнь". Як філёляг я напружваюся, калі чую штампы. Для мяне гэта сыгнал, што чалавек ня ведает, што тварыт.
А вось яшчэ зьдзекі з атыкварыяту:
Трумо нават глядзецца стала непрапарцыйна - белы колер даецца ў знакі.
Ну і на закуску: вышэй - гэта яшчэ ня ружачкі.
Во дзе людзей прабіла на ружачкі. На фотцы з салонкай я ўжо ўваўсю рагатала.