Nov 12, 2011 00:56
Учора, адзінаццатага адзінаццатага адзінацатага, выйшлі сыгналы кніг проз двух Паўлаў - Анціпава і Касьцюкевіча. Выйшлі ня тым бокам - у Касьцюкевіча перакошана, у Анціпавава лягатып на вокладцы дагары нагамі... Але затое ў аўтараў зьявілася шыкоўная адмазка ад чытачоў - не да таго было ў выдавецтве адзіннацатага адзінаццатага адзінаццатага, бо ў дзень выхаду іх кніжак у выдаўца Ігара Логвінава (і, адпаведна, філёзафа Тацяны Шчытцовай) нарадзілася другая ДАЧКА! Вншуем сямейства Ло!