Даведалася сёньня шмат цікавага.
1. Ведаць (прычым вельмі прыблізна ў маім выпадку) этымалёгію "разумных" словаў - гэта выпендрывацца і заганяцца:
Кальварыяйскія могілкі былі названыя ў гонар польскага гораду Кальварыя, таму што аффтар у ім пазаўчора быў. А ўвогуле, менчукі ня бачаць ніякага дысанансу ў інснаваньні прадукту кілбаса "Кальварыйская".
2. Быць аптымістам і высоўваць ініцыятывы - нямодна. Прабавіла ўвесь ранак на круглым стале
"Чысты байнэт". Скончыўся ён а 13:00. Паволі даехала дадому, краму зайшла. Уключаю кампуцер - вісіць
ужо ў кагосьці аччот на 6000 знакаў, Ясная рэч, максымальна зьедлівы і разгромны. Нікога асабліва страчашшага ў ноўце ані ў кулюарах, ані ў фае выяўлена не было. І нядзіва - чувак, мяркуючы па рыторыцы, пісаў артыкул паводле прэс-рэлізу, у момант, калі круглы стол адбываўся. Пры гэтым ён з гонарам называецца "журналіст" і кажа што німа ў яго грошай, каб купляць стужку БелаПАН за дзьве штукі баксаў. Ён бедны і няшчасны. А тут яшчэ і гэтыя фрыкі са сваім "чэсным байнетам".
Што гэта за беларуская народная забава - абасраць у зародку? Дзеля ўгнаеньня, я так разумею? Ці гэта наадварот, кампанія "Чысты байнэт" гіпэркрутая, і гэта "нячэсны чувак" ужо круціцца, як вужака на патэльні?
Ых. Ні на што настрою не засталося. Банэр што ле павесіць? Але навошта? Прыйдуць і пачнуць гадзіць. Проста таму што гэта новае, таму што трэба нешта рабіць, таму што насамрэч нікому нічога ня трэба:(