Ох как своевременно!..

Oct 08, 2011 19:54

«Мой народ,
Цярплівы і зацяты,
Дбалы
І затурканы суздром,
Быў табе я доўга адвакатам,
Дык дазволь мне стаць табе суддзём.

Я табе,
Мой родны,
Мой адзіны,
Выкажу нарэшце праўду ўсю:
Гэта ты,
Калі мы ў бой хадзілі,
Не памог, як трэба, Кастусю.

Гэта ты
Збаяўся чорных кратаў
І чужынцаў у свой двор прывёў.
Дараваць ты мог праклятым катам,
Але ўсё забыць не меў правоў.

Ты ж адкрыў ім і брады, і сховы,
Расчыніў напоўнены засек
І прыняў,
Як дар,
Чужую мову,
А сваю аддаў навек на здзек.

Гэты ты
Разбойніцкай дзяржаве
Лепшых халуёў узгадаваў,
Песняроў суседскіх гучна славіў,
А сваіх у рэкруты здаваў.*

Гэта ты,
Мой бедны,
Мой любімы,
Цягнеш на плячах пакоры крыж
І маўчыш пад крыўдамі любымі,
Слёзы выціраеш
І маўчыш.

Ты даўно згубіў святое нешта,
Стаў рабом чужому панічу.
Ну калі ж ты ў рэшце рэшт прачнешся,
Зробішся такім,
Як я хачу?..

Я гару перад табою свечкай
У самоце,
Гневе
І журбе.
І ўсё ж веру:
Жыць ты будзеш вечна,
Калі не загубіш сам сябе…»

© Генадзь Бураўкін. З паэмы «Узнясенне»

*Очевидно, имеется в виду Паўлюк Багрым, написавший одно стихотворение на белорусском языке и отправленный служить в армию - на 25 лет...
Previous post Next post
Up