(no subject)

Sep 11, 2014 10:45

Нашая "стартавая" аўтограф-сесія прайшла амаль што ў хатніх умовах "Кнігарні" (у мяне заўсёды там такое адчуванне, нібы я сустракаюся з сябрамі на кухні). Наколькі я разумею, за адну гадзіну была прададзеная 1\10 частка накладу, падпісанне асобнікаў расцягнулася на 70 хвілін. Адзін чалавек папрасіў падпісаць кніжку "Лісе" - такое вітанне з мастацкага свету "Параноі", хай беражэ іх Бог; другі, беларускамоўны, пакінуў візітоўку, у якой прапаноўваліся паслугі гідраманіпулятара - з асаладоай звярнуся, калі спатрэбіцца ссунуць 2 тоны з аднаго месца на другое (можа, калі кошка мая настолькі стаўсцее).

Трохі пра планы: заўтра я рушу ў Львоў, дзе ў суботу пройдзе першая замежная прэзентацыя "Мовы" на форуме кніжных выдаўцоў і кніжным кірмашы. Пасля, у 20-х верасня, будзе вялікая прэзентацыя ў Менску.

1-га кастрычніка, я з'еду ў Аўстрыю адразу на тры месяцы - гэта, канечне ж, не эміграцыя, а кантракт з Institute for Human Sciences у Вене, дзе я буду фіналізаваць манаграфію пра віцебскія годы Шагала. Праз біяграфію мастака я ўжо зразумеў болей пра Беларусь і сябе, чым за ўсё папярэдняе назіранне за культурай. На Радзіме засталося два тыдні, вераснёўскае сонейка, росып залатога шапацення пад нагамі - я, здаецца, ужо скучаю па гэтым горадзе...

http://nn.by/?c=ar&i=135047
Previous post Next post
Up