“Urbi et Orbi”

Jan 10, 2012 12:52



Напрыканцы мінулага году, на жаль, па незалежных ад нас прычынах прыйшлося адмяніць лекцыю вядомага гісторыка, прафесара Захара Шыбекі. Тады мы адразу ж паабяцалі ўсім прыхільнікам творчасці Захара Васільевіча, што абавязкова правядзем лекцыю на пачатку новага году.

Выконваючы абяцанне, запрашаем  на лекцыю 13 студзеня (пятніца) а 19.00 па адрасе: пр-т Незалежнасці, 37а ( Галерэя Ў).    



Нагадаем, што, паводле абяцанняў лектара, слухачоў чакае расповед пра чатыры “раі”:
 1. “Рай” першапачатковы: гістарычны нарыс мястэчак і ацэнка іх гісторыка-культурнай спадчыны
2. “Рай” страчаны: агляд разбураных помнікаў архітэктуры,  ацэнка людскіх страт, згубленых кніжных збораў, музейных і іншых культурных каштоўнасцяў.
3. “Рай” захаваны і ўзноўлены: акцэптацыя ўвагі на захаваўшыхся помніках архітэктуры, гісторыі і культуры, а таксама адлюстраванне дзяржаўнай палітыкі памяці (рэстаўрацыя, музеізацыя, мемапыялізацыя, рэстытуцыя).
4. Ключы ад “раю” - ключы, якія прадастаўляе пазнавальны навуковы турызм: ацэнка ўзроўню развіцця гэтага турызму ў Беларусі, інфармацыя аб крыніцах ведаў пра былыя мястэчкі (архівы, сайты, кнігі), практычныя парады па выпрацоўцы турыстычных маршрутаў і метадаў арганізацыі турызму.
Характэрная для людзей ідэалізацыя мінулага, настальгія па мінуламу можа стаць падмуркам сучаснага турыстычнага бізнесу. Пры гэтым турызм не толькі прэзентуе культуру мінулага, нацыянальную традыцыю, ён выступае важнай крыніцай інвестыцый найперш у эканоміку гарадоў, спрыяе іх мадэрнізацыі. Асабліва гэта важна для выжывання малых гарадоў.

Як можна ацаніць ролю былых беларускіх мястэчак у развіцці турызму, паказаць іх гісторыка-культурны патэнцыял і вызначыць некаторыя меры, якія б спрыялі росту запатрабаванасці гэтага патэнцыялу? Прыходзьце падыскутаваць пра гэта разам з прафесарам Захарам Шыбекам.

Online- трансляцыя лекцыі даступна па спасылцы: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=351

Запрашаем усіх зацікаўленых!

Летучий Университет

Previous post Next post
Up