Даведаўся такую штуку: летась нейкі навуковец David Spiegelhalter з Кэмбрыджа зрабіў заяву пра негатыўны ўплыў серыялаў на сэксуальнае жыццё. Паводле ягоных высноваў, у 1990 годзе пары кахаліся ў сярэднім пяць разоў на месяц, а зараз - толькі тры, што сведчыць пра зніжэнне полавай актыўнасці на 40% за 20 гадоў. Такім чынам, калі бесперапынна будуць выходзіць серыі "Game Of Thrones", то да 2030г. секс у брытанцаў знікне як з'ява.
з.ы. А я вось падумаў: сапраўды ж, напэўна, у нас часцей кахаліся ў 1990-м. Бо не было ні мабілак, ні інтэрнэтаў, ні прадуктовага асартыменту. Толькі й заставалася, што смактаць лапу патрыятычна кахацца ды чакаць развалу саўка :)