Нявыкрутка

Jul 31, 2017 00:38

Паслухаў аднаго блог(х)ера. Той разважаў, што найкаштоўнейшы наш рэсурс - гэта час. Бо наш час абмежаваны. Таму, маўляў, трэба менш працаваць, каб праводзіць больш гадзін і мінутак з блізкімі, удасканальвацца і, як той казаў, тварыць дабро на радасць людзям. Чувачок тлумачыў, што лепш абмежаваць сябе ў матэрыяльных жаданнях і зэканоміць гадЫ жыцця. А я падумаў: ну, вызваліш час, але ўсё адно ж патраціш яго на фэйсбукі, п' янкі ды іншую непатрэбшчыну, а не на сваякоў і цімураўскія ўчынкі :-)
Previous post Next post
Up