Mar 23, 2017 22:37
Я тут падумаў: было б несправядліва казаць, што галоўная праблема Беларусі - гэта Лукашэнка. Дыктатар - гэта толькі вяршыня айсбергу. Той самазадаволены фэйс, які агучвае пазіцыю партыі па розных пытаннях. У канцы канцоў, не Лукашэнка ж фальсіфікуе лічбы на галасаваннях, не Лукашэнка выдумляе дурацкія законы (хаця б таму, што ён не юрыст), не Лукашэнка мочыць анархістаў на прыпынку, не Лукашэнка выносіць прысуд актывістам. Безумоўна, гэты саўгаснік замацаваў за сабой шырокія, але ўсё ж не бязмежныя, паўнамоцтвы і ўладу. Я б сказаў, што не Лукашэнка стварыў цяперашні беларускі парадак, а сістэма сама ўплывае і стварае Лукашэнку. Дый што Лукашэнка? Вы бачылі ў Беларусі хоць бы адзін (санкцыянаваны ці не) мітынг у падтрымку АГЛ і ягоных "дэкрэтаў"? Я - не. Вы, напэўна, таксама. Атрымліваецца, што народ даўно адвярнуўся ад гэтых "вертыкальшчыкаў". А калі ацаніць колькасць "дармаедаў" на мітынгах, - разумееш, што і апазіцыя людзей не цікавіць, і абарона сваіх інтарэсаў таксама.
Таму жрыце, што заслужылі.
ідылія,
бсср