Jun 15, 2016 00:47
Як, напэўна, цяжка быць гомасэксуалістам. Прычым не толькі ў Арланда. Закахацца складана, бо імавернасць, што ён таксама гей, не перавышае 5%. Жыць разам яшчэ складаней. Пакуты адны, бо грамадства будзе псаваць вам жыццё. У рэлігію кінуцца? Дык якая рэлігія не асуджае такіх людзей? Закапацца ў працу? Ну, заробіш шмат грошай, а на каго іх траціць? Шмат хто традыцыйную сям'ю заводзіць, дзяцей. Але ж бедныя няшчасныя жанчыны - рана ці позна супярэчнасці і канфлікты інтарэсаў абвастраюцца, і тады ўсё прапала.