Oct 16, 2014 13:43
Здарылася непапраўнае..
як я ўжо казала - серыялы я не гляджу, у мяне ад іх залежнасць, і ўчора я зразумела, чаму. дакладней, змагла гэта сфармуляваць для сябе
пазаўчора прыходзіла Аленка, і я прапанавала ёй першую серыю "Элементарна". калі ў кампаніі - то не страшна, глядзелі ж з жонкай і Волечкай - і нармальна, не павалакло. Але Аленка зваліла, пакуль серыя падгружалася, а я-ну а чё?-пагляджу адну, нічога ж мне не станецца...
Але -сталася.
Амаль адразу, падчас цітраў, рэальнасць пачала канфліктаваць з серыялам, а я адчула сябе няўтульна. Мне ўжо не хацелася чытаць УВОГУЛЕ, не хацелася НІЧОГА, толькі вярнуцца ў мірок падзей, нырнуць туды - і плысці. Я агледзелася па бакох і пайшла спаць.
Слухай, і не сказаць жа, што я жыву ў шэрай рэальнасці - гэта тупая звычка не адчуваць момант тут і зараз, а адчуваць яго потым, ужо значна ідэалізуючы. Таму да, зараз кантраст не такі вялікі. То лі дело люты, калі мяне ламала, як гераінавую наркаманку, і я спрабавала "Мятежным духом" ....
Кароча, пра ўсе прычыны залежнасці ад серыялаў, а таксама наступствы спытайце ў гёгля, чаго тут кашу развадзіць. А ў мяне пакуль няма шанцаў кінуць - у "Элементарна" 2 сезоны па 24 серыі. А потым я завяжу, клянуся, назаўсёды!