Sep 20, 2013 16:34
Усім фестывальным летам і годам прысвячаеецца, як бы яны не надакучвалі мне і як бы я не імкнулася змяніць від летняй дзейнасці,але вы-найлепшыя. Да мяне зайшоў потеревеніть Ігор, і мы ўзгадваем "АртПоле".А пачыналася лета з "РокаЗаБаброў".
Я пачынаю ўзгадваць гэтае пачуццё - усемагутнасць. Я ўсё змагу. Яно жыло ў ва мне пад гукі гітар ля кастроў, на самотнай аўтастопскай трасе, ў натоўпе ўзрушаных музыкай людзей на ўсіх тых фэстах, якія я аб’ездзіла. Жыло. Праблем няма, а будуць - я іх вырашу адной левай, адной правай, дзвюма, бо я шчаслівая! А хіба могуць быць - летам? Няма, няма, адкладала іх, адкідвала, забівала - дыхала сонцам і зорамі да самага верасня. Да самай восені верыла, што быць шчаслівай проста.
Вось і сёння. Чароўным чынам усё тое назапашанае па вандроўках, назбіранае па трасах і ўпісках у незнаёмых гарадах, пазычанае ў новых сяброў і гасцей, але кудысьці закінутае за доўгія халодныя месяцы зімы, ажыло, вярнула мяне мне. Роўненька год таму мы несліся з табой, Ладачка, у Мір на “Безбілета” - яны былі сёння на Баравой. Ці памятаеш, я суматошна страчыла апошнія сцяжкі на новаўцепленым спальніку, пад уласны хохат запіхвала ў заплечнік - а ён, зараза, палову заплечніка заняў. А як чароўна было прачнуцца раніцай, калі першае, што бачыш, вылазячы з намёта, - гэта замак за возерам, такі велічны і прыгожы. Было многа, многа таго, што я ўзгадала, апынуўшыся на Баравой.
Ну, па-першае, яшчэ ніколі я так банальна проста не дабіралася да фэста: метро і аўтобус . Мне да працы далей. Толькі што ты ў горадзе, каменных джунглях, а тут бац - і ўжо ў фестывальным леце, дзе пахне лесам і шашлыкамі, людзі валяюцца на траве ці ў ёй, калі зайшлі за тэрыторыю фэста. Праўда, да чаго абавязкова трэба было дадумацца (а я такі дадумаўся!), дык гэта прыйсці на першы прыпынак аўтобуса, бо потым ў яго было цяжкавата залезкі. Грамадскі транспарт, які мусіць давезці на фэст і потым з яго, - гэта яшчэ адзін вясёленькі бонус і квэст для шчасліўчыкаў-наведвальнікаў: завісанне на турнікетах, сядзенне на каленках у незнаёмцаў ці незнаёмак, песні і смех на ўвесь салон. І на фэст вы ідзёце разам, вялікім натоўпам аб’яднаных адзінай мэтай людзей - адпачыць!
Лужына на ўвесь пераход, кучкі мянтоў праз кожныя 50 метраў, 3 рады турнікетаў, амап? Вы нарэшце знайшлі фестываль пад Мінскам! Але беларускаму чалавеку не выпадае скардзіцца, як не выпадае скардзіцца і арганізатарам, якія інакш фэст проста не зробяць. Ва ўсім астатнім - туалеты, кропкі з ежай, пляцоўка для калясачнікаў (адна, праўда) - не ўсё так дрэнна, хаця ёсць куды імкнуцца - і забаўкі можна было розныя дабавіць, і гандляроў з хэнд-мэйдам пусціць, і наогул зрабіць музычку да раніцы, і гуртоў больш запрасіць зорных. Але хопіць фантазіраваць.
Усе 3 гурты, на якія я прыехала, мяне парадавалі. Харашо, але мала - стары добры поп-рок можна слухаць бясконца.. Шоу-мэніў упершыню пачуты ў рускай версіі Памідораў - зачотны дзядзька, але часам думаеш: “Чаму б проста не ўключыць якую-небудзь песеньку і не адчапіцца ад людзей?”. Але людзям, здаецца, падабалася, асабліва азартна крычаць дзеля падлічвання моцнасці гуку нейкай загадкавай прыладай. Выйшлі БезБілета. Яны праспявалі пару хітоў, некалькі нехітоў, а пад тое, што праспявалі, ні падпець, ні падплясаць не атрымалася. Зато манера Віталіка размаўляць з публікай мяне заўсёды як малое дзіцятка весяліць і смяшыць.
Першае каханне не забываецца, музыка першых год шчаслівага студэнцтва, бестурботнасці і неразумення, што бывае інакш. Animal ДжаZ выканалі ледзь не ўсе песні з таго альбома, які я заслухаў так, што словы крэпка і назаўсёды заселі ў маім мазгу. А я не ўзгадваў пра іх ужо некалькі год! І вось яны выходзяць, кажуць і спяваюць правільныя словы - хочацца бегчы і змяняць свет да лепшага, мірыцца з сябрамі, з якімі крыху не паладзілі, хочацца выпраменьваць дабрыню і любоў. А тое пачуццё, якое нараджаецца ў грудзёх, калі абуджаная музыкай энергія не можа ўтрымаць цябе на зямлі! Вось яно, нарэшце, фестывальнае лета ізноў з намі, і мы вольныя!