(no subject)

Apr 25, 2013 01:44

Мар стаў псіхаваць ад прапаноў паглядзець фільм ці серыял, убачыўшыся  раз на тыдзень/дэкаду/месяц. Да, стаў! І нават не таму, што хочацца доўгіх шчырых размоў (ах чорт як жа хочацца!), а проста галава зварылася ад бясконцай плыні інфармацыі, ад хуткасці яе падачы і перадозу. Нават музыку амаль не слухаю. Напаў на кніжкі, на Айрыс, Француазу, Кэтрын, ізноў выпісваю з "Каласоў.." невядомыя словы і правільныя цытаты, нешта крэмзаю, нешта канспектую, нешта перакладаю. На скрыпачку хаджу! Але, канешне ж, без сяброў не магу не хачу не ўмею - яны перадусім.
У кіношку, такую, каб вялікую, мяккую, гучную, таксама даўно не хадзіў, а тут Юля зацягнула. Баяўся,што мяне з непрывычкі парве на шматкі, але з Юлькай - можна, з Юлькай у нас усё неяк так! І яна заўсёды плоціць! Не памятаю, каб хоць раз у жыцці змог нешта ёй аддаць - яна б мне руку па локаць адгрызла.
"Абвіліян" нагадаў "Воблачны атлас". Мала што прыгожанькія фантастычныя фільмы, але шчэ й моцна прасочваецца амерыкосаўскі культ асобы. Гэта, відаць, аснова іх культуры, іхняй амерыканскай мары, без якой цывілізацыя разваліцца. Не ведаю, зайздрошчу я, ці што. Ды ўсё адно кожны спачатку верыць, што ён лепшы, толькі часта, як і  ў маім выпадку, атрымліваецца грымучая сумесь снабізму і зацкаванасці. Так і жывем.
А "Воблачны атлас" выігрывае адназначна! Менш пафасу, менш галівудскіх штучак (самі ведаеце якіх), жанр не такі баевіковісты,ну і, вядома, там ІДЭЯ была, а тут - прыгода, стралялка, пераманентна размазаная ванілька. Хаця жах як люблю постапакаліптычныя пейзажы! ды не, не, усё мне спадабалася, навошта ўзяўся параўноўваць, не знаю!
Многа ўспамінаў сёння было, вясна - яна такая. Фарсаж-6 выходзіць - вось хтосьці парадуецца)
Previous post Next post
Up
[]