Apr 13, 2013 23:38
Я хацеў бы пабыць адзін ранкам у дзень майго пакарання, адчуць мяжу паміж "жыць" і "не жыць", я даўно хацеў унесці яснасць.Я змагу падняць спадылба вочы і адказаць поглядам на стрэл,я змагу ўключыць у сабе тармазы і пражыць гэты момант не так хутка.Я баяўся здавацца напалоханым,я баяўся здавацца заціснутым, я баяўся, што ніколі не буду тым,кім мог быць калісьці.
Хтосьці плача ад шчасця,хтосьці смяецца, упаўшы. У жыцці столькі простых рэчаў, для якіх я занадта слабы. Калі гэта аднойчы здарыцца, калі ў гэты дзень будзе свята, я хацеў бы застацца адзін ранкам у дзень маёй страты.