У апазіцыю Дню ўсіх закаханых (усіх закаханых віншую, кстаці, але ўсё адно ў апазіцыю) праводжу Дзень усіх самотных. як? правільна, самотна! можна было кудысьці пайсці, але - не, рабяты, не сягоння. Вельмі вас усіх люблю, але сёння вы мяне бесіце сваімі мімімі. Сусветны загавар! З працы прыехала блізу 8, па дарозе купіла сабе зельц, яшчэ па дарозе бачыла кучу мужыкоў у чарзе за кветкамі (не змагла стрымацца, пахахахатала, калі гэт ДСВ стаў у нас как бе афіцыйным?)), у якасці самотнага мінішопінгу для падняцця самаацэнкі заскочыла ў сэканд і выбрала спадніцу (міленькая такая, ага, нешта Мар палюбіў спадніцы), ПРЫБРАЛА ў пакоі разведзены з-за стрэсу і дэпрэсу дэстрой, прыгатавала самотную вячэру (пад гэтай фразай можна разуць нават пяльмешкі (нават трэба разумець), бо дома я амаль не харчуюся), а цяпер фоткаю ся на фоне свайго "дыванка" і адзінай любові (горад такі на літару Л) і чытаю пра "рамантычную любоў". далей у праграме ці то праверка сшыткаў, ці то пісанне плану, а хутчэй за ўсё проста спаць завалюся. хаця можа паглядзець што-небудзь рамантышненькае, свята ўсё ж такі! ніхто мне дарэчы сёння ружаў не дарыў, пад вокнамі не крычаў, і на асфальце чыста, ніякіх "Мара, я цябе кахаю". і я вырашыла сёння без дзявочых смс і валянцінак, тупада. мне сёння сама то, нармальна, нікога не ўзгадваю, не кляну і не шкадую. радуюся, што малечу сёння пачула - хоць у кімсьці пакуль што можна быць упэўненай. і, вядома, вельмі ўплывае на сённяшні настрой разуменне таго, што заўтра пятніца, а ў суботу на працу НЕ-НЕ-НЕ!
Усё, скончылі з пазітывам, зараз праедземся па вас на трактары. Аднойчы сядзела сабе і думала, што гэта за перыяд такі - цвяточна-цукеркавы - і для чаго ён? бо відавочна, што для чагосьці! ну вось было такое адчуванне, што неспраста. а потым, на нейкіх матронскіх пасядзелках, многа чула пра "ах, які ён быў!" і "такі ласкавы, такі, такі, такі", і чула ад жанчын зусім нешчаслівых у сямейным жыцці, у якіх мужыкі "адарві і выкінь" - п'юшчыя, грубыя, лянівыя і самаўпэўненыя. тут усё зышлося - менавіта для гэтага! менавіта для таго, каб адносіны трымаліся хаця б на мінулым, хаця б на тым, што было і ўжо ніколі не паўторыцца, таму што сваю функцыю - шлюбную- -выканала. а потым можна радаваць толькі ў спецыяльна адведзеныя дні.
і таму яшчэ раз- са святам!)))
а ў падарунак - Я!)