(no subject)

Jan 13, 2013 15:49

екалькі дзён не мог дарвацца да жэжэшачкі,больш за тыдзень хацеў тут АБ'ЯВІЦЬ аб сваім чарговым жыццёвым катаклізме, ПРАКРЫЧАЦЬ аб гэтым, ВЫВЕСІЦЬ белы сцяг  сваёй капітуляцыі, каб усе пабачылі, пачулі і прынялі! Але я нават у дэпрэсію нармальна ўпасці не магу, так, саплівы дэпрэснячок на пару дзён, калі я жалкі і ванючы і шчыра хачу, каб мяне білі нагамі. ці каб я сам сабе раз'ябашыў мозок якім-небудзь дзіўным прыстасаваннем тыпу міксера, толькі з лёзамі і шыпамі...
 больш за тыдзень гарэлі трубы, і Мар хацеў бухаць усё, усюды і кожны дзень - такое зваблівае жаданне разбураць сябе: піць, паліць, рваць стасункі, пасылаць нахуй,а потым -  "обожамойштоянарабіў"! гэта мастацтва! не мог прайсці міма шапіка, каб не набыць піва, і ў кафэшках цяпер не чай, а марці-і-іні-і. нават засумаваў, п'ючы збіцень- градус не той. да  Мары ўжо пацягнуліся людзі, якія любяць алкаголь і якіх Мар наогул не ведае, і тут трубы перагарэлі! пе-ра-га-рэ-лі! ах ёпціць як несвоечасова! гэта было так забаўна!
 яшчэ Мар аднавіў твіцер - таа, даўно так нізка не падаў - і пачаў там выказвацца публічна. фу як непрыстойна і брыдка..Кожны дзень Мар падлічвае, колькі ж нам засталося: у тыднях, у днях, у акадэмічных гадзінах..
 з апошняга ну ўжо дакладна можна ўпасці ў глыбокую і зацяжную дэпрэсію, бо няма нічога горш, чым, прачнуўшыся, марыць аб заканчэнні дня. але сябры казлы не даюць. Дзякуй ім за гэта
Previous post Next post
Up