(no subject)

Feb 28, 2012 00:47

Толькі што паглядзеў "12 разгняваных мужчынаў".

Зьбіраўся ад самага выхаду Міхалкоўскага рымэйку. Вельмі яскрава запомніў водгук, які трапіў аднаго дня ў Топ навінаў ў ЖЖ.
Там чувак распавядае, паглядзеў арыгінал і рыдаў, а потым глядзеў Міхалкова і пляваўся-какаў.

Я зрабіў наадварот, пры тым з вялізным перапынкам. І хачу сказаць, што Міхалкоў усё-ткі пераплюнуў арыгінал!
"12 разгняваных мужчынаў" - звычайны інтэлектуальны дэтэктыўчык, хоць і з сацыяльным падтэкстам.
Міхалкоўскае "12" - гэта сапраўднага драма. Амаль эпічная! У ёй намяшана ўсё - і нацыянальнае пытанне (у некалькіх лініях), і стаўленне да саўку, стан грамадства, пытанне абыякавасці і шмат чаго іншага! Няхай сабе многія пераходзілі на пазіцыю "невінаватасці" па суб'ектыўных прычынах, але ў большасці выпадкаў гэта былі вельмі моцныя прычыны, з-за моцнага унутранага перажывання.

Адным словам, Міхалкоў маладзец! Стваральнік лажы, накшталт працягаў "Прытомленых сонцам", але ж у "12" ён сябе цудоўна праявіў!
Previous post Next post
Up