Apr 11, 2011 23:00
Вяртаўся з працы дахаты а восьмай. Ужо ведаў (((
Вырашыў ня ехаць праз Нямігу, хоць адтуль ідзе тралік праз увевсь горад амаль да дому. Пайшоў на прашпэкт да месца тэракту. Дарога і ходнік з боку "Цэнтральнага" была перакрыты, бо ў метро быў Лукашэнка (цікава, якім шляхам ён адтуль сыходзіў?). Уласнымі вачыма ўбачыў кроў і акрываўленыя медыцыйнскія пальчаткі толькі каля выхаду з метро каля Дому Афіцэраў. Калі пачаліся навіны па ОНТ і народ спрабаваў іх глядзець з адваротнага боку прашпэкту, амапаўцы перашкаджалі стаяць, адціскалі людзей у бок цырку. На самой Кастрычніцкай віднеўся досыць вялікі гурт людзей каля экрана. Калі я туды дабраўся, высветлілася, што 70% людзей - людзі ў форме, і ціхары.
Дарэчы, з'явіўся новы падвід амапаўцаў - НА РОВАРАХ! Каля пераходу ля палацу прафсаюзаў стаяў адзін такі і размаўляў з міліцыянтам.
У перапоўненай сотцы большасць людзей ехала са шклянымі вачыма. Пастаянна гучалі тэлефанаванні, усе цікавіліся пра сяброў і блізкіх. Яхалі таксама яшчэ дзьве ДУРЫ, гадоў 35. Адна глушыла паўлітровую бутэльку шампану, іншая 200-грамовую бутэлечку каньяку. Па тэлефоне, адчуваючы сябе гераінямі, распавядалі, што яны жывыя, што пайшлі на канцэрт Гарыка Сукачова, але настрою не было, таму едуць вось дахаты.