наведаць тры месцы: Навагрудак, Мір, Нясвіж за адзін дзень на аўтобусах.
У суботу
крок 1 = Мінск - Навагрудак на аўтобусе Мінск-Світязь з Цэнтральнага аўтавакзала. ад'езд 7:20 - прыезд 10:20
адразу трэба купіць квіток да Міра на аўтобус, які ад'язжае ў 13:40
за 3 гадзіны і 20 хвілін, можна ўсё абыйсці і паабедаць у бары\кавярні "Рым" (някепская назва? праўда - з якого дарэчы літаратурнага твора?)
крок 2: з Навагрудка да Міра = 13:40 - 14:35
крок 3: з Міра да Нясвіжа ад'язжае аўтобус у 16:57. Квіток можна набыць толькі пачынаючы з 16:15. Але месцы заўсёды будуць.
І праз 44 хвіліны ў Нясвіжы. Але калі пад'едзіце да Нясвіжа, лепш папрасіць вадзіцеля выпусціць вас дзе-небудзь у цэнтры - бо Нясвіжскі вакзал далёка ад замка - і яшчэ топаць.
у 18 гадзін замак закрываюць для наведаванняў - можна гуляць па парку.
ці спыніцца ў гасцініцы прама ў замку - тады пусцяць унутр. кошт нумара мінімум ~500 тысяч? што на дваіх нармалёва! гасцініцы ў будынку каля замкавай вежы.
прычым у іх ёсць яшчэ чатыры віп нумары за 1,5 мільёны прама ў замку (там дакладна будуць прывіды)