"Плошча. 19.03-25.03.2006": новая кніга ў "Бібліятэцы Свабоды"
Радыё Свабода
27 чэрвеня ў Інтэрнэце прэзэнтаваная кніга пра падзеі ў Менску 19-25 сакавіка 2006 году. "Плошча. 19.03-25.03.2006" (PDF, 2,25 MB) - хроніка масавых пратэстаў, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер. Тысячы маладых і сталых грамадзянаў і гасьцей Беларусі выказвалі нязгоду з палітыкай уладаў, надзею на перамены і веру ў вяртаньне краіны на дэмакратычны шлях. Абмеркаваць кнігу і выказаць свае думкі наконт урокаў і вынікаў Плошчы вы можаце на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum.
Першую частку кнігі пад назовам “Плошча” складаюць рэпартажы, інтэрвію, апытаньні, званкі слухачоў, якія гучалі ў эфіры і друкаваліся на сайце svaboda.org у дні і ночы існаваньня лягеру. Другая частка кнігі, “Турма”, расказвае пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў. У кнізе зьмешчаныя каляровыя фотаздымкі зь месца падзеяў.
"Плошча. 19.03-25.03.2006" (PDF, 2,25 MB)