Шаноўныя аматары эпохі ампір!
Studio KLEOFAS мае гонар запрасіць вас на Баль у Палац Тышкевічаў 22 сакавіка 2014 року ў Трокі (Літва).
Плянуецца паглыбленьне ў старажытныя часы: арфы, антычны тэатр, міты і музы - атмасфэра цёплага Міжземнамор’я… у начатку нашай халоднай вясны!
Баль мяркуецца ампірным, але ў падкрэсьлена антычным стылі (вітаюцца грэцкія, рымскія, эгіпэцкія матывы).
Справа ў тым, што асноўны маёнтак князя Міхала Клеофаса Агінскага (у гонар якога наш Баль), які зараз шчэ толькі ў працэсе аднаўленьня, зваўся сучасьнікамі “Паўночныя Афіны”. Таму для нашага Балю на тэму антычнасьці мы выбралі палац Тышкевіча ў Троках (Тракай, Літва), які зьяўляецца партнэрам Залесься і так пасуе па сваёй атмасфэры ды архітэктуры.
Бальны абутак - абавязковы! Магчымыя кансультацыі і дапамога з пракатам адпаведных строяў.
Унёсак удзельніка: 100 (сто) даляраў. Дэдлайн для ўнёскаў - 15.02.2014 (асабліва для тых, хто мае патрэбу ў візе).
У кошт уваходзіць наступнае:
Бальная праграма, поўнае жывое музычнае суправаджэньне, забаўляльныя музычна-танцавальна-тэатралізаваныя нумары, людзі, што абслугоўваюць гасьцей Балю, фуршэт, людзі, што аблугоўваюць фуршэт, фота- відэа- забесьпячэньне і г.д.
За дадатковую плату плянуецца транспарт зь Менску, абед перад Балем, пры жаданьні мажліва замовіць нумар у міні-гатэлі і банкет пасьля Балю.
Для ахвочых у Менску ладзяцца танцавальныя рэпетыцыі.
Увага!
Колькасьць месцаў абмежаваная!
Абавязковая індывідуальная (парная) заяўка на bal_na_litve@mail.ru мусіць утрымліваць (обязательная индивидуальная заявка должна содержать):
1) імя, прозьвішча (имя, фамилия)
2) рок народжаньня (год рождения)
3) мешканьне (место проживания)
4) тэлефон (телефон)
5) e-mail
6) патрэба і наяўнасьць візы (на 22.03.2014)
7) наяўнасьць адпаведнага строю (абавязкова дадаць фота).
Суполкі Балю: ВК(
http://vk.com/event61307010) і ФБ(
https://www.facebook.com/events/496051317159294), якія аператыўна запаўнюцца інфармацыяй. Усе пытаньні мажліва задаць у абмеркаваньнях суполак (ВК:
http://vk.com/event61307010 и ФБ:
https://www.facebook.com/events/496051317159294).