Нарэшце пазнаёміўся ўжывую з Андрэем Катлярчуком.

May 19, 2007 19:34

Праз е-майл мы зь ім кантактавалі шчэ два гады таму, калі ладзілі імпрэзу да 400-я Кіргольмскае бітвы. А зараз атрымалася патрапіць на першую прэзэнтацыю другога выданьня ягонае кніжкі "Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў", выпала арганізоўваць другую прэзэнтацыю, а таксама патусавацца зь ім і ў першы і ў другі дзень у нефармальнай абстаноўцы.
Уражаньні склаліся пра яго, як пра звычайнага савецкага беларуса. Узроўню культуры "саветыкус". Але было вельмі цікава паслухаць пра ягоныя назіраньні як пра гістарычную навуку, гэтак і пра побыт у Швэцыі. Фразы кшталту "настаўніка гісторыі з трыма някепскімі манаграфіямі ніхто не палічыць за калегу-навукоўцу", ці "сапраўды аўтаномны дом - гэта такі, які ўсе рэсурсы дзеля сваіх патрэбаў здабывае зь сьвідравіны, што пад ім йдзе да гарачых слаёў Зямлі", і яшчэ "швэдзкія архівы - самыя лібэральныя архівы ў Сьвеце" (чалавек працаваў у расейскіх, беларускіх, літоўскіх, амэрыканскіх, галядзкіх, ангельскіх архівах).

Карацей, мая ранейшая думка чарговы раз пацьвердзілася: "па навуку трэ ехаць у Швэцыю". А жыць такі на Радзіме.

А больш афіцыйную інфу пра ўчорашнюю прэзэнтацыю кніжкі Катлярчука на гістфаку глядзіце праз пару гадзінак на http://historyka.org/
Previous post Next post
Up