Амаль баль 19-га стагодзьдзя

May 09, 2007 19:06

Учора была рэпэтыцыя перад балем у музэі Ваньковічаў.
Было вельмі весела. Быў яўны перакос у бок жаночай паловы ўдзельнікаў.
Праз гэта раз пораз ўзініка ла пытаньне: ты сёньня хто? Якое выклікала шквал эмоцыяў:
"Я - дзеўчына!!!! А зараз? А! Зараз я - хлопец".
Паспрабавалі станьчыць палянэз і мазурку. Вельмі багата ўражаньняў! Прывітаньне дзьвюм маім нядоўгім ранейшым настаўніцам танцаў (Юнэля, Маргатыта) :)

Карацей, няведаю як гэта атрымаецца, але я таньчу ў нядзелю 13 траўня на балі 19-га ст. Пачатак а 15-й.

Пы.Сы. Дарэчы, шчэ патрэбныя касьцюмы 19-га ст. Хто мае як дапамагчы, кл, пакіньце камэнтар.
Previous post Next post
Up