У палоне павуціння

Jan 25, 2016 21:41


Інфармацыйны час сапраўды змяняе свядомасць. Здарылася на днях непрыемнае (?) адкрыццё.

Цягам апошніх пару год я шчыльна падсела на інтэрнэт-шопінг: зручна, выгодна. А яшчэ інтэрнэт-крамы шлюць рассылкі рэкламныя: заманьваюць да сябе і вось раз - ужо ў іх палоне.

Але ж усведамленне прыйшло ў рэальным гандлёвым цэнтры. Не скажу, каб была такі ўжо аматар цягацца па крамах, але працэс выбару-набыцця звычайна праходзіў з задавальненнем.

Тут жа я зразумела, што раздражняюць іншыя пакупнікі вакол, немагчымасць аўтаматычна зрабіць ранжыраванне па коштах, за складам тканін трэба лезці на левы бок рэчы. Карацей, ніякай радасці, толькі думкі хутчэй сысці з гэтага тлумнага і неўпарадкаванага месца :).

Дык раскажыце як у вас з тратамі грошай у інтэрнэтах. Ці адрэсай крамы падзяліцеся :)



Тры сольда, Проста так

Previous post Next post
Up