Лета. Настрой лянівы і расслаблены. Напісаць бы што па справе, але ідэй і думак у галаве нуль. Таму напішу сюды "ні пра што". Не так даўно Радзькоў
ездзіў у РНПЦ "Маці і дзіця" дарыць падарункі. Ездзіў і ладна. Але зачапіла ілюстратыўнае фота
(
Read more... )
Ох, зараз напішу. Пастараюся ўкласціся ў мінімум словаў)
За дызайнераў там мастакі-мадэльеры. Людзі са спецадукацыяй, звычайна пасля віцебскай вну. Іх там чалавека 3-4, працуюць гадамі.
Працэдура зацверджання мадэляў цыклічна, працягласць цыкла - месяц. Напэўна спачатку ёсць нейкая ідэя і загад партыі, але я пра гэта амаль што нічога не ведаю.
Потым мастакі два тыдні робяць малюнкі мадэляў, якія б яны хацелі пашыць. Потым збіраецца худсавет і яны абмяркоўваюць патэнцыйныя адзёжкі па малюнках.
Потым мастакі-мадэльеры адшываюць па адным экзэмпляры кожнай мадэлі. На фабрыцы ёсць спецыяльны цэх, у якіх працуюць закройшчыкі і швеі, якія акрамя іншага робяць адзёжкі спецыяльна дла гэтых худсаветаў. Яшчэ ёсць дзевачкі-мадэлі, на якіх усё гэта прымяраецца. Звычайна ў кожнага мастака ёсць адна дзевачка, з якой працуюць пастаянна, і адна-дзве запасных на падмену.
Сам худсавет праводзіцца наступным чынам. У спецыяльнай залі з невялічкім подыумам засядае камісія (заўжды адна і тая ж - збольшага начальства рознага узроўня). Дзевачка выходзіць на подыум у новасшытай адзежцы і каміссія вырашае, ці запускаць такую шмотку ў масавую вытворчасць.
З мадэляў там яшчэ ёсць і дзеткі (звычайна дзеці работніц), хлопцы (падросшыя дзеці работніц) і цэлая група работніц розных узростаў і камплекцый для пашыва і дэманстрацыі адзёжак для пэўных мэтавых аўдыторый.
Прыкладна так :) Калі будуць яшчэ пытанні, задавай)
Reply
Reply
Нейкія даследаванні праводзяцца, але іх вынікі маюць пэўнае значэнне яшчэ на этапе раздачы замоваў мастакам.
А вось на саміх худсаветах бывае рознае. Напрыклад, была гісторыя з заніжанымі таліямі. У той год, калі гэтыя заніжанасці ўвайшлі ў моду, адну мастачку адправілі на стажыроўку ў Германію, каб яна ў тым ліку набіралася ідэй. Потым ёй далі заданне зрабіць калекцыю спартовай адзёжкі - была ў іх такая бела-чырвоная (http://bielameta.livejournal.com/262265.html тут акурат фота ў адзёжках з той калекцыі).
Так вось спартовыя штаны ў тую калекцыю па ідэі мастака былі зроблены з веельмі нізкай таліяй - самы піск моды тады быў! Так цёткі на худсавеце охалі і ахалі, скандал рабілі, і калекцыю запусцілі ў вытворчасць толькі тады, калі дамовіліся, што штаны будуць бліжэй да таліі на 5 см.
Было такое, што худсавет прапускай адзёжкі ў вытворчасць пасля таго, як мадэлі, якія выходзілі ў гэтых адзёжках на подыум, упэўнівалі цётак, што яны б такое самі і набылі б, і насілі.
Reply
Leave a comment