Хлусня vs праўда

Jan 22, 2013 20:21

Карацей, пацвердзіла на практыцы "ад супраціўнага" сваю даўнюю тэорыю, што праўда мала каму цікавая і патрэбная. Таму, калі задаюць пытанне, датычнае вашай персоны, адказваць трэба прыгожымі дзяжурнымі фразамі. Ні ў якім разе не напружужваючы свядомасць суразмоўцы. І будзеце ў вачах публікі найпазітыўнейшым чалавекам.

А праўду кату распавядаць можна. Пажадана невысокім і лагодным тэмбрам голаса -- кот будзе задаволены. Вы таксама.

image Click to view

Людзі

Previous post Next post
Up