Рамантыка

Apr 07, 2010 15:57

Думаеце, пад словам "рамантыка" мы разумеем адно і тое ж? Шпацыры пад поўняю, кіно, віно і даміно? Фігу!
Свае ўяўленні пра рамантыку апісалі дзве асобы. Дык вось, баюся, яны б былі жахліва расчараваныя "рамантычным настроем і абстаноўкай", якую стварыў бы другі чалавек.
Карацей, сuique suum, як гаварылі стражытныя. Але фішка ў тым, што жыццё часам зводзіць абсалютна розных людзей, і тады замест мелодыі -- какафонія.

person 1: Рамантыка - гэта сумеснае гатаванне ежы ў дзень, калі можна нічога не рабіць, з ненапружнымі размовамі. калі можна нічога не казаць, калі не трэба на працу, калі не трэба нікуды ісці, калі ніхто не тэлефануе, калі ты побач з чалавекам, з якім звязвае не абавязак, а жаданне згатаваць яму сняданак. Вось гэта рамантыка. Калі ты можаш быць самім сабой, і не трэба корчыць з сябе нешта штучнае, і калі ведаеш, што цябе ўспрымаюць менавіта так, "as is".

person 2: Цяпер не хапае фарбаў і прысмаку, хочацца чагосьці рэзка-вострага ці што... У лес, паваляцца ў траве, сакавітай, свежай. А яшчэ хутка заквітнеюць сады -- яблыні, вішні, хачу ўсё гэта бачыць, каб так штодня пад вакном. Каб хваляванне ў крыві ад кахання, каб на некага глядзець і паміраць ад шчасця.



А што пад рамантыкаю падразумеваеце вы? :)

Ён і яна, Людзі, Чужая душа - пацёмкі

Previous post Next post
Up