Паддаючыся масаваму псіхозу флэшмобу адкажу на пытанні
insurhent 1. Ci Ty nie zadajesz akunucca u kupiel blizejszym czasam? :)
Магу і лёгка. Але з адной умоваю: толькі пасля лазні.
2. Ab czym byu Tvoj aposzni eratyczny son?
Сны сняцца штоноч. Звычайна гэта нейкія гісторыі з лагічным сюжэтам. Але апошнім часам проста вобразы прыходзяць. Адзін з іх: выцягнутая рука, якая паступова пераходзіць у дарогу і губляецца ў небакраі. А па баках яе пясок, счэзлыя дрэвы і нейкія невядомыя мне нежывыя целы. Неэратычна, затое нетыпова для маіх сноў :)
3. Kali b Ty daviedalasia szto zautra czalavictva zahinie, jak by praviala vieczar/nocz?
Пазваніла б усім, каго люблю. Выпіла б каньяку. Пастаралася правесці ноч з тым, хто дарагі сэрцу і блізкі розуму.
4. Jakaja rysa u czalavieku Tabie bolsz za usio nie padabajecca?
Ілжывасць і двурушнасць.
5. Ci isnuje idealny muzczyna j jaki jon?
Кожнаму сэрцу свой ідэал :) Думаю, і ў майго ён ёсць. Чалавек разумны, мае прагу да росту. Яму не трэба тлумачыць большасць маіх учынкаў, бо зразумелыя для яго.
Які адчувае, калі лепш памаўчаць, а не гвалціць мой мозг. Кахае мяне і любіць дзяцей.
Прыкладна так. А, і яшчэ брунэт ростам ад 180 см :)))