Блядзтва

Dec 22, 2009 14:41

Ад сённяшняга дня будзе новы цэтлік у ЖЖ.

Так добра пачаўся ранак: на традыцыйнай каляднай сустрэчы з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам паламала аплатку, падзялілася з яго экселенцыяй, калегамі найлепшымі пажаданнямі поспеху, плёну і любові. Але ж яшчэ не вечар.

Незарэгістраваныя ў мінюсце дзеды марозы і снягуркі панеслі зварот у палатку. На падыходах да гэтага апупіцельна важнага будынку дэлегацыю пераняў стройны шэраг мужыкоў у цывільным пад кіраўнітвам намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама
Уладзімера Навіткевіча. Пачалася перапалка на тэму "больш за трох не збірацца, а пачэму вы шэсцем ходзіце?" і гэтак далей ў такім бязглуздым рэчышчы. Уключыла дыктафон, слухаю,атрымліваю маральнае задавальненне ад убоства ўладаў. І тут -- РАЗ, дыктафончык вырываюць з рук і ён знікае ў невядомым накірунку. Аашалеўшы ад такой нахабнасці, усчала лямант. А Навіткевіч і яго памагаты робяць выгляд, што ўсё нармальна. "Які дыктафон? Вы пра што?!! Пачакайце. Аддадзім пасля".
Я да многа стаўлюся са здаровым пафігізмам. Ну, падумаеш, на мітынгу менты па нагах паб'юць -- сумна хлопцам, а мо загад такі атрымалі, а загад -- гэта святое. Ну, павалтузяць у купцы дэманстрантаў, фіг з ім. Але, адкрыта забіраць чужыя рэчы (дарэчы, дыктафон далёка не дзесяць капеек каштуе)-- гэта, бляха, ўжо перабор. У Крымінальным кодэксе, калі я не памыляюся, такое класіфіцыруецца як "рабаўніцтва". Прыплылі, таварышы: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама сярод белага дня тырыць дыктафоны. Такой злосці і агіды даўно не адчувала. Нафіг пісаць нейкія абмяжоўваючыя СМІ законы, калі можна тупа забраць у журналістаў тэхніку -- танна і па-быдлячаму.

"Герой раману" на фота ў чорным паліто і кепцы.


Дыктафон вярнулі, але, як ў той показцы, асадак застаўся.

І нешта мне падказвае, што пад цэтлічкам "блядзтва" цягам бліжэйшага году будзе нямала допісаў.

Блядзтва

Previous post Next post
Up