Дзівакі

Apr 16, 2009 22:28

Вечар сёння арыгінальны.

Спачатку амапаўцы зладзілі Севярынцу і Ко, а за адно і журналістам абзорную экскурсію па Мінску ўздоўж Свіслачы.

Пасля была піцца, а пірожнае ўжо лішняе.

І тут я пабачыла Яго. На станцыі метро Купалаўская. Няспешнай паходкай, з выразам годнасці і спакою на твары. У шэрым швэдары а-ля рыбакоў-нарвежцаў. У зялёным гарнітуры колеру хакі. Белая фуражка з залатымі гузікамі на галаве. А на плячы -- зялёны папугай какаду. У вагоне дзеўкі касіліся на “капітана” і пасміхаліся. Два хлапцы і дзяцюк, якія стаялі за яго спіною, увесь час былі з каменнымі тварамі. Быццам штодня ездзяць у метро з капітанамі з папугаем на плячы. Капітан выйшаў на маёй станцыі (свята і на нашай вуліцы :) ). Аказалася, што адно плячо гаспадара папугай ўжо абгадзіў, і цяпер, відаць, толькі чакаў адпаведнага моманту, каб зрабіць сваю чорную справу яшчэ разок. Нейкія дзеўкі фатаграфалі дзядзьку на мабілкі, а ён хоць бы хны - нібыта на свеце існуе толькі ён і яго папугай. Вельмі хацелася запытацца, гэта філасофія жыцця ці проста прыкол? І яшчэ параіць набыць форму іншага колеру, бо папугй з ёй зліваецца. Але падумала, што будзе тупа чапляцца да незнаёмага дзядзькі. Таму мы разышліся ў розныя бакі, як караблі ў акіяне :)))


Ужо каля дома мне насустрач ішла нейкая цётка з запаленай свечкаю ў руках.

Люблю дзівакоў.

Людзі

Previous post Next post
Up